Як падпісацца на рассылку?
Укажыце адрас электроннай пошты, на якую вы хочаце атрымліваць вершы.

Пасля вы атрымаеце ліст з просьбаю пацвердзіць падпіску. Адкрываеце ліст, націскаеце на "Пацвердзіць" і, вуаля, ужо з наступнага ранку атрымліваеце верш Купалы!

Як вас падтрымаць?
Дапамагчы праекту «Купала поштай» можна націснуўшы ўнізе на кнопку «Падтрымаць». Мы будзем вельмі вам ўдзячныя! Атрыманыя грошы мы патрацім не толькі на развіццё рассылкі «Купала поштай», але і на новыя задумы. Напрыклад, у нас ужо спее праект «Мастакі поштай».

Калі ў вас ёсць свае ідэі ці жаданне памагаць нам з вёрсткай, дызайнам, працай з крыніцамі, пішыце на kupala@kupalaposhtai.by. З радасцю далучым вас да нашай невялічкай каманды;)

Што рабіць калі лісты прыходзяць то ў тэчку «Уваходныя», то ў «Промаакцыі»?
Каб нашая рассылка не згубілася сярод абвестак ад кампаній, дадайце нашу пошту kupala@kupalaposhtai.by у адрасную кнігу.

Ці можна падпісаць сябра?
Так, канешне, вы можаце падпісаць сябра, маму, тату, калегу – каго заўгодна. Рассылка пачнецца толькі тады, калі атрымальнік пакіне сваё пагадненне на яе атрыманне.

Я бачу памылкі – што рабіць?
Проста адкажыце на ліст з указаннем памылкі. Так вы дапаможаце нам стаць лепей!

Ліст дзіўна адлюстроўваеццца
Далучыце скрыншот у адказе на гэты ліст і ўкажыце прыладу, на якой рассылка адлюстроўваецца памылкова. Мы пастараемся як мага хутчэй усё выправіць.

Я выпадкова адпіса(ў)лася ад рассылкі
Калі вы выпадкова адпісаліся ад нашай рассылкі, то вы можаце напісаць нам на пошту, і вы зноў будзеце штодзённа атрымліваць перліны беларускай літаратуры ;).

Навошта вы гэта робіце?
Мы робім гэта, таму што любім беларускую мову і літаратуру і хочам пашырыць яе ўжыванне. Гэта некамерцыйны асветніцкі праект, наша мэта – несці вечнае ў массы!

Прапановы

Ёсць ідэі, як зрабіць наш праект лепей – мы адкрытыя для любых прапаноў! Пішыце на пошту kupala@kupalaposhtai.by.
Made on
Tilda