«БелЛіт: мабільны гід» — новы праэкт ад аўтараў праекта "Купала поштай" і "Мастакі поштай"
Close
3
Сем вядомых мастакоў родам з Беларусі


Калі казаць пра мастакоў родам з Беларусі, якія зрабілі кар'еру парою і сусветнага маштабу, мы ўзгадваем Марка Шагала і Хаіма Суціна. Але звязаных з нашай зямлёй майстроў, чые творы лічацца вяршынямі мастацтва, а біяграфія іншы раз нагадвае ўдала закручаны дэтэктыў, значна больш.

«Комсомолка» працягвае праект пра невядомыя старонкі нашай гісторыі.

Наш італьянец – галоўны па Куперу

Сярод твораў Міхала Эльвіра Андрыёлі – цыкл ілюстрацый да рамана «Апошні з магікан» Купера. Зірніце на сваю кніжную паліцу! Пэўна вы раслі на кнізе з графікай майстра. Яго прозвішча ад бацькі-італьянца.


На гравюрах Андрыёлі да раманаў Купера вырасла некалькі пакаленняў.
Той прыйшоў на нашу зямлю салдатам Напалеона, але асеў у Вільні. Сам жа Андрыёлі, адвучыўшыся ў Пецярбургу ў знакамітага Саўрасава, а затым у Рыме, стаў паўстанцам 1863 года. Бітвы на Лідчыне ён адлюстраваў у гравюрах.

Першы ілюстратар Талстога

У 1866-м з-пад пяра Льва Талстога выходзяць першыя часткі «Вайны і міру». Класік задумаў першае выданне з ілюстрацыямі. Ён звярнуўся да ўраджэнца Жлобіншчыны Міхаіла Башылава, які ўжо аздобіў «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі і «Гора ад розуму» Грыбаедава. Мастак ствараў неверагодна дакладныя малюнкі па дасланых Талстым фрагментах – кніга была далёкай ад завяршэння.
Захаваліся 23 ілюстрацыі беларуса да «Вайны і міру». Фота: tolstoy.ru
Пісьменнік у лістах рэгуляваў дэталі, напрыклад, рост, камплекцыю персанажаў або падказваў прататыпаў. У астатнім захапляўся Башылавым.Толькі 30 малюнкаў, дайшло да нас. А першае выданне «Вайны і міру» ўсё ж выйшла без ілюстрацый: у друкарні здарыўся пажар і клішэ з малюнкаў беларуса згарэлі.

Оскар з «Вулея» і паралель з Хатынню

Оскар Мяшчанінаў нарадзіўся ў Віцебску, тут жа вучыўся ў настаўніка Шагала Юдэля Пэна. Пераехаўшы ў Парыж, ён апынуўся ў знакамітым «Вулеі». Гэта камуна, дзе знайшоў прытулак цвет сусветнага авангарда пачатку ХХ стагоддзя – тады яшчэ ўсе гэтыя мастакі былі бедакамі.
Гэтую фігуру, створаную Мяшчанінавым, параўноўваюць з хатынскім старым. Фота: artbelarus.by.
З гадамі Мяшчанінаў увайшоў у блізкае кола Мадыльяні і Пікасо. А з яго прац у Беларусі ёсць толькі адна – некалькі гадоў таму выкупілі яго бронзавую скульптуру «Мужчына з мёртвым дзіцем». Дарэчы, яна нагадвае знакамітую фігуру хатынскага старца.

Бакст, які ажывіў «Жар-птушку»

Ураджэнец Гродна Леон Бакст праславіўся ў Францыі як аўтар дэкарацый знакамітых «Рускіх сезонаў у Парыжы». У вобразах яго фантазіі ажылі балеты «Клеапатра», «Жар-птушка», «Нарцыс», «Дафніс і Хлоя».

Гэты касцюм Бакст стварыў спецыяльна для знакамітага танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Фота: wikipedia.org.
Адноўленыя балеты са сцэнаграфіяй гродзенца ў Мінск не раз прывозіў Андрыс Ліепа. А імя Бакста сусветна прызнанае датычным да гісторыі Беларусі: ЮНЕСКА ўнесла 150-годдзе Бакста ў Сусветны каляндар памятных дат па прапанове нашай краіны.

Пейзажыст з герба «Кораб»

Карцін, графікі або скульптур большасці мастакоў-землякоў у Беларусі захавалася мала. А вось каля 40 карцін выбітнага пейзажыста Апалінарыя Гараўскага ёсць у фондах Нацыянальнага мастацкага музея, выстаўляюцца яны і ў пастаяннай экспазіцыі.
Беларускія пейзажы Гараўскага ўражваюць і праз паўтара стагоддзя. Фота: artmuseum.by.
На значны час пасля вучобы ў Пецярбургу і замежных паездак нашчадак беларускай шляхты герба «Кораб» вярнуўся ў радавы маёнтак Уборкі на Бярэзіне. А часам яго вабіла і загадкавае Палессе – там ён маляваў пінскія балоты.

Ісакій распісаў селянін з-пад Вілейкі

Біяграфія жывапісца Нікадзіма Сілівановіча кажа: скончыў павятовае пяцікласнае вучылішча для дваран у Маладзечне. Як гэта атрымалася ў сялянскага сына з Вілейшчыны? Нікадзіму пашанцавала: ён вучыў маляванню дзяцей памешчыка, а той вырашыў падтрымаць яго талент.
Адзіная праца Сілівановіча ў Беларусі – «Салдат з хлопчыкам». Фота: artmuseum.by.
Пазней з дапамогай мецэната Сілівановіч пераехаў у Пецярбург і (зусім ужо неверагодна для селяніна!) скончыў двойчы Імператарскую акадэмію мастацтваў – як жывапісец і мазаіст! Ён працаваў над мазаікамі да многіх храмаў, напрыклад Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Але натхненне і тыпажы нязменна шукаў у родных краях, куды пастаянна прыязджаў.

Мінск пазбавіўся мурала Лежэ

Надзя Хадасевіч нарадзілася на докшыцкай зямлі, а юнацтва правяла ў Зембіне блізу Барысава. Дзеля мастацтва яна спачатку вырвалася ў Смаленск вучыцца па сістэме абстракцыяніста Казіміра Малевіча, а потым трапіла ў Парыж на стажыроўку да Фернана Лежэ. Амаль праз 30 гадоў яна стала жонкай гэтага мастака.

Надзя Лежэ любіла рускую культуру, і сярод яе мазаік – партрэт кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча.
Надзя не раз прыязджала ў БССР і не аднойчы прапаноўвала ўпрыгожыць фасад мінскага Палаца спорту муралам Фернана Лежэ. Праўда, у Саюзе шчодры падарунак не прынялі чыноўнікі – не тыя ідэйныя ўстаноўкі. Але частка мурала ўсё ж знайшла сваё месца. Праўда, на фасадзе мемарыяльнага музея Фернана Лежэ ў ваколіцах французскага Біёта.

Крыніца: https://www.kp.by/daily/26783.4/3816218
Пераклад: Liza Nieumiarzhyckaja
Абавязкова заходзьце ў галерэю "Арт-Беларусь", каб пабачыць кнігу беларускага першадрукара на свае вочы!
Made on
Tilda