«БелЛіт: мабільны гід» — новы праэкт ад аўтараў праекта "Купала поштай" і "Мастакі поштай"
Close
2
Францыск Скарына
"Малая падарожная кніга"
Гэты год прайшоў пад знакам адной з найбольш важных дат у беларускай гісторыі. У 1517 годзе звычайны хлопец з Полацку, нехта Францыск Скарына надрукаваў першую ва Усходняй Еўропе кнігу.

Маштаб падзеі складана пераацаніць. Для таго часу гэта быў тэхналагічны прарыў параўнальны з вынаходніцтвам інтэрнэту. Праз "Біблію" Францыска Скарыны беларусы атрымалі доступ да навейшых тэхналогіяў. Ягоная праца дазволіла ВКЛ увайсці ў лік самых прагрэсіўных дзяржаў Еўропы таго часу.

На жаль, спадчына Скарыны зараз амаль уся знаходзіцца не Беларусі. Але, на шчасце, толькі амаль. Дзякуючы намаганням праекту "Арт-Беларусь" у Беларусі зараз знаходзіцца адно з найбольш поўных сабранняў "Малой падарожнай кнігі" Скарыны. Падобныя экзэмпляры знаходзяцца толькі ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу і Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене.

"Малая падарожная кніга" — гэта зборнік царкоўных кніг невялікага фармату з малітвамі на кожны дзень. Яны прызначаліся для вернікаў, якія знаходзяцца ў падарожжы, і, на думку даследчыкаў, таксама для вандроўных манахаў для ажыццяўлення кляштарнага набажэнства. Кнігі ўпрыгожаны ўнікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі.

Абавязкова заходзьце ў галерэю "Арт-Беларусь", каб пабачыць кнігу беларускага першадрукара на свае вочы!
Made on
Tilda