«БелЛіт: мабільны гід» — новы праэкт ад аўтараў праекта "Купала поштай" і "Мастакі поштай"
Close
1
Чаму мастаки iмкнулicя у Парыж?
Добры дзень, шаноўныя!З 12 па 20 снежня адзначаецца адно з найбольш важных яўрэйскіх святаў — Ханука. Менавiта таму мы лічым патрэбным распавесці вам пра трох беларускіх мастакоў яўрэйскага паходжання.Чаму мастаки iмкнулicя у Парыж? Па-першае, iмкнулiся таму, што вольнае паветра Парыжа вабіла любога мастака, - яна вабіць і цяпер.

Па-другое, яўрэі беглі ад галечы і адсутнасці перспектыў у беларускіх мястэчках, дзе яны не маглі развівацца ў прафесійным плане.

А Парыж спрадвеку быў сталіцай мастацтваў. Шагал казаў, што тут нават кансьерж разбіраецца ў жывапісе. Да таго ж, у Парыжы існавала найбольш прагрэсіўная сістэма мастацкай адукацыі ў свеце, шматлікія музеі і галерэі, мастацкія магазіны, — усе гэта прыцягвала творчых людзей з усіх абшараў Расейскай Iмперыі i, увогуле, свету.

З таленавiтых эмiгрантаў з усяго свету i сфармiравалася «Парыжская школа» (École de Paris). Яе заснавальнiки — непрызнаныя геніі, заўсёднікі кафэ «Ратонда»(La Rotonde) і атэлье-студый «Улей» (La ruche). Гэта былі бунтары, якія змянілі ход мастацтва.

Не ў апошнюю чаргу, дзякуючы беларускім яўрэям, Парыжская школа здабыла сваё аблічча.
Але знакамiтымi на ўвесь свет стали тры мастака-яўрэя з Беларусі:
Восіп Цадкін
Мастакі поштай - Восіп Цадкін
Марк Шагал
Мастакі поштай - Марк Шагал
Хаім Суцін
Мастакі поштай - Хаім Суцін
Марк Шагал
Шагал, напрыклад, пачау разам з усімі, але яго біяграфія, у параўнаннi з астантiмi мастакамi, склалася інакш. За доўгае мастацкае жыцце, Шагал меў шмат камерцыйных заказаў. Адзiн з яркiх прыкладаў плафон — "Grand-Opera" ў Парыжы. Аднак, нягледзячы на тое, што Шагал з'ехаў з Беларусі на пачатку дваццатых, ён пранёс праз усё жыццё любоў да Віцебску — гораду сваёй маладосці.
Восіп Цадкін
Яшчэ адзін вядомы ўраджэнец Віцебску, аднакласнік Марка Шагала. Мабыць, ён адзіны з мастакоў яўрэйскага паходжання, хто незваротна пакінуў традыцыйную яўрэйскую культуру, надаўшы старажытнай спадчыне аб'ём. Цадкін ніколі не звяртаўся ні да біблейскіх тэм, ні да побыту роднага беларускага мястэчка, але традыцыйная яўрэйская музычнасць і вострае трагічнае пачуццё беспамылкова ідэнтыфікуюць яго як мастака-яўрэя. Падчас Першай сусветнай вайны ён быў атручаны газамі, што вельмі паўплывала на ягоную творчасць — перш-наперш на з'яўленне пацыфісцкай тэматыкі.
Хаім Суцін
Ураджэнец Смілавічаў Хаім Суцін перад тым, як стаць сусветна вядомым мастаком, у Парыжы працаваў грузчыкам, натуршчыкам, рэтушорам. Прарыў для беларускага мастака адбыўся тады, калі амерыканскі мільянер Барнс купіў 52 ягоныя карціны. У адрозненні ад Шагала, Суцін ніколі не пісаў родныя мясціны, таму яго доўгi час лiчыли мастаком з Літвы
На небасхіле Парыжскай школы ззяла яшчэ шмат зорак беларускага паходжання, з якімі мы будзем вас знаёміць.
У галерэі "Арт-Беларусь" вы можаце пабачыць творы мастакоў Парыжскай школы беларускага паходжання на свае вочы.
Made on
Tilda