2 лютага, 14:00 –17:00
пр. Незалежнасці 179 - 27, ст. метро Уручча
50 рублёў
Вялікі гравюрны практыкум з нанясеннем на тканіну!

Купала поштай сумесна з 6B Мастацкай Майстэрняй запрашае вас на наш практыкум, дзе вы самі зробіце персанальные прынты на тэкстылі - майкі, сукенкі, сурвэткі ці торбы – абірайце тое, што вам больш спадабаецца і мы разам упрыгожым любую рэч!

Адбіткі можна пераносіць на любыя натуральныя тканіны. Прыкладны памер – каля 15 см, друкуем цемнай фарбай па светлай аснове.

Зрабіце нешта унікальнае і творчае, а мы вам дапаможам. Галоўнае, што трэба ўзяць - гэта ідэю!
Як усё адбываецца?
Першы крок
Працуем над эскізамі, графікай, пераносім на лінолеўм і глядзім, што ў нас выходзіць.
Другі крок
Робім першыя пробныя адбіткі на паперы і тканіне.
Трэці крок
Дапрацоўваем штамп, пераносім адбіткі на фінальны выраб.
Ксенія Лагавая
Чалавек, адказны за творчы бардак
Ілюстратарка, якая ведае, як упрыгожыць у жыцці што заўгодна і нясе гэта да тых, хто хоча ўмець гэтак жа.
Як гэта было?
Вялікі гравюрны практыкум з нанясеннем на тканіну!
2 ЛЮТАГА, 14:00 | 50 рублёў
Каб запісацца на практыкум, запоўніце форму вышей ці звяжыцеся з намі па тэлефоне ці па пошце.
Майстэрня ў 6В

пр. Незалежнасці 179 - 27
ст. метро Уручча
Made on
Tilda